Дзень роднага краю

14.06.2023
14 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" у рамках акцыі "Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства" была арганізавана экскурсія "Клецк гістарычны". Рабяты наведалі горад Клецк, гістарычныя мясціны, помнікі нашага раённага цэнтра, яшчэ раз успомнілі легенду ўзнікнення назвы горада. Цудоўна правялі час у РЦК. Для дзяцей былі арганізаваны вясёлыя забавы, яны паглядзелі дзіцячы мюзікл" Аладзін- шоу ". Дзень прайшоў з карысцю, выхаванцам вельмі спадабалася экскурсія. Ад вясёлых забаў і прагляду дзіцячага мюзікла дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый.