Дзень спорту і здароўя

13.06.2023
13 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Крынічка" прайшоў Дзень спорту і здароўя, а ў яго рамках квэст-гульня "Здароўе - гэта здорава", спартыўныя спаборніцтвы "Мы вясёлыя, актыўныя, спартыўныя!", прагулка забаўка "Мы за ЗЛЖ!". Асноўная мэта ўсіх мерапрыемстваў- развіццё беражлівых адносін да свайго здароўя, фарміраванне звычкі выконваць правілы гігіены, займацца спортам і правільна харчавацца. Падчас хвілінкі здароўя выхаванцы гаварылі аб прычынах узнікнення траўматызму ў дзяцей. Дзень здароўя прайшоў весела, з карысцю, усе атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарад бадзёрасці.