Урачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі

12.06.2023
12 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы нашы дзевяцікласнікі-выпускнікі атрымалі пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі. Гэта мерапрыемства для дзевяцікласнікаў – радаснае і крыху сумнае свята, бо яны знаходзяцца на жыццёвым скрыжаванні. Цяпер ад іх выбару залежыць, хто прадоўжыць вучобу ў роднай школе, а хто – у каледжах і ліцэях. Гучалі цёплыя словы ў адрас педагогаў і бацькоў, былі традыцыйныя кветкі, пажаданні, ладзіліся фотасесіі – адным словам, панаваў святочны настрой.