Дзень малой радзімы

10.06.2023
10 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" адбылася сустрэча з інспектарам па справах непаўналетніх Клецкага РАУС Канашэнка А. А.. У час хвілінкі бяспекі інспектар расказала выхаванцам аб асноўных правілах бяспечных паводзін на дарозе. У рамках акцыі "Я гэты край радзімаю заву" была арганізавана экскурсія "Край, дзе ты нарадзіўся". Рабяты не толькі прайшлі па знаёмых вуліцах роднага аграгарадка, але яшчэ раз узгадалі гісторыю родных мясцін.Наведалі былую сядзібу Вендорфаў. Краязнаўчая гадзіна "Мой гонар - мае землякі" была прысвечана знакамітым выпускнікам установы адукацыі.