Дзень дзяржаўных сімвалаў

08.06.2023
У рамках Дня дзяржаўных сімвалаў выхаванцы аздараўленчага лагера "Крынічка" прынялі ўдзел у віктарыне "Ці ведаеш ты дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь?", гадзіне зносін "У сімвалах дзяржавы - гісторыя майго народа", конкурсе малюнкаў "Беларусь - мая краіна". Мерапрыемствы спрыялі выхаванню любові да Радзімы, павагі да яе гістарычнага мінулага, паважлівых адносін да дзяржаўнай сімволікі, імкненне стаць патрыётам сваёй Бацькаўшчыны.