Дзень роднага краю

07.06.2023
7 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" адбылася сустрэча з участковым інспектарам Клецкага РАУС Піваварчыкам У. А. У час хвілінкі бяспекі інспектар расказаў аб асноўных правілах бяспечных паводзін у час летніх канікул. Затым у рамках Дня роднага краю было праведзена падарожжа - дыялог "Адкуль паходзіць назва маей вескі". Кожная веска ўнікальная. У кожнай свой лёс. У гэтым выхаванцы пераканаліся, слухаючы цікавы аповед сваіх выхавальнікаў. Прадоўжыўся дзень экскурсіяй па весцы. Дзеці даведаліся аб гісторыі утварэння царквы Пятра і Паўла, аб браме-званіцы.