Дзень здароўя

06.06.2023
У рамках Дня здароўя для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Крынічка" была арганізавана PR-акцыя "Чысціня-залог здароўя! ", квэст - гульня "Падарожжа па планеце здароўя". Мерапрыемствы спрыялі паўтарэнню і замацаванню ведаў вучняў аб здароўі, прывівалі імкненне да правільнага, здаровага ладу жыцця. Падчас хвілінкі здароўя фельдшар Галынкаўскага ФАПа Перапечка Тамара Мікалаеўна яшчэ раз нагадала дзецям аб шкодных звычках, аб негатыўным стаўленні да курэння, алкагалізму, таксікаманіі, ужыванні псіхаактыўных рэчываў.