Дзень экалогіі

05.06.2023
У рамках Дня экалогіі для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Крынічка" была арганізавана экскурсія ў лес "Па лясных сцяжынках". Перад экскурсіяй падчас хвіліны бяспекі рабяты паўтарылі правілы пажарнай бяспекі летам у лесе. Дзяўчынкі і хлопчыкі з задавальненнем паслухалі спевы птушак, паглядзелі крынічку, якая працякае ў лесе. Эка-квест "Экалагічны калейдаскоп" садзейнічаў павышэнню экалагічнай культуры дзяцей. Конкурс малюнкаў на асфальце "Зямля-наш агульны дом" быў прысвечаны Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя, які адзначаецца 5 чэрвеня.