Дзень роднай краіны

03.06.2023
3 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" прайшоў Дзень роднай краіны. У яго рамках праведзены інтэлектуальны турнір "Мая Беларусь" і арганізавана творчая майстэрня "Беларусь - мая Радзіма". Гістарычныя факты, загадкі, рэбусы - усё гэта зацікавіла рабят. Яны актыўна адказвалі на пытанні, зараблялі балы сваім камандам.