Дзень традыцый

02.06.2023
2 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры «Крынічка» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю аздараўленчай кампаніі - 2023. Дзеці прынялі ўдзел у святочнай праграме «Віват, лагер!», якая была праведзена сумесна з Галынкаўскім СДК. Мноства цудоўных і незабыўных момантаў выхаванцы лагера атрымалі падчас адкрыцця новай гульнявой пляцоўкі, збудаванай сумеснымі намаганнямі Галынкаўскага сельвыканкама, школы і мясцовых жыхароў.