Аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей «Крынічка» вітае сваіх выхаванцаў

01.06.2023
1 чэрвеня аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей «Крынічка» шырока расчыніў дзверы для 10 сваіх выхаванцаў. Першы дзень у лагеры прайшоў пад назвай "Дзень сустрэч". Шоу-праграма, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей «Жыве на ўсёй планеце народ вясёлы - дзеці!» стварыла атмасферу радасці і весялосці, фарміравала дадатны эмацыйны стан усіх удзельнікаў. Свята прайшло весела, рабяты адгадвалі загадкі, гулялі і весяліліся. Хвілінка бяспекі «Асцярожна: насякомыя» абагульніла і пашырыла веды рабят аб насякомых, іх карысці і шкодзе ў прыродзе і ў жыцці чалавека. Аб выкананні асабістай гігіены выхаванцы гаварылі падчас хвілінкі здароўя. Завяршыла першы дзень у лагеры конкурсна-забаўляльная праграма "Ура, канікулы!"