Забаўляльная праграма «ЗЛЖ – гэта сур’ёзна»

29.04.2023
29 красавіка сумесна з вучнямі Тучанскай, Сіняўскай і Кухчыцкай сярэдніх школ навучэнцы нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме «ЗЛЖ – гэта сур’ёзна» на базе Кухчыцкага СДК. Цікавыя конкурсы, новыя знаёмствы, танцавальная праграма падарылі рабятам добры настрой і незабыўныя эмоцыі.