Абласная дэкада грамадска – патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць …”

26.04.2023
Сёлета 26 красавіка мінае 37 год з дня вялікай і маштабнай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва — аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яна стала агульнай бядой трох славянскіх народаў. Чарнобыльская катастрофа падзяліла жыццё і час на дзве эпохі: да і пасля Чарнобыля. Гэтая бяда- трагедыя жыве ў памяці нашага народа, адгукаецца ў сэрцах многіх людзей смуткам і болем. 26 красавіка ў нашай установе адукацыі ў рамках абласной дэкады грамадска – патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць …” у рамках праекта “Чарнобыль: праз прызму дзесяцігоддзяў” прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя гэтай даце.