ШАГ «Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць» (матэрыяльная і духоўная гісторыка-культурная спадчына, прафесійнае і народнае мастацтва, грамадскія творчыя ініцыятывы і інш.).

27.04.2023
27 красавіка 2022 г. у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў VIII – IX класаў прайшоў адкрыты дыялог па тэме «Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць» (матэрыяльная і духоўная гісторыка-культурная спадчына, прафесійнае і народнае мастацтва, грамадскія творчыя ініцыятывы і інш.). Госцем мерапрыемства стала загадчык Галынкаўскага СДК Патапчык Ніна Аляксандраўна. У ШАГ 1 адказны за выхаваўчую работу Карпіевіч А.Ю. пазнаёміла навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: «Беларусь – краіна шматвяковай і самабытнай культуры»; «Беларусь - краіна таленавітых людзей». У ШАГ 2 прысутныя гаварылі пра складнікі нацыянальнай культуры беларускага народа, пра захаванне духоўных каштоўнасцей і традыцый, сфарміраваных на аснове гістарычнага вопыту многіх пакаленняў. Госць мерапрыемства звярнула ўвагу на значныя аб'екты Рэспублікі Беларусь, якія ўключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, на ахову гісторыка-культурнай спадчыны як абавязковай умовы ўстойлівага развіцця дзяржавы, умацавання яе прэстыжу ў міжнароднай супольнасці. У блоку «Беларусь - краіна таленавітых людзей» размова ішла аб захаванні і прымнажэнні культурных і духоўных каштоўнасцей і традыцый, міжнародных фестывалях, прэміі «За духоўнае адраджэнне», акцыі «культурная сталіца». У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя зрабілі выснову аб актуальнасці і важнасці тэмы размовы, аб тым, што можа зрабіць кожны, каб зберагчы і прымножыць гісторыка-культурную спадчыну Беларусі.