Акцыя «Дзень з прадпрыемствам»

21.04.2023
21 красавіка ў рамках акцыі «Дзень з прадпрыемствам» навучэнцы школы наведалі ДУ “Сіняўская ўчастковая бальніца”. Для рабят была праведзена экскурсія па ўстанове аховы здароўя. Вучні даведаліся аб паслугах, якія аказвае бальніца, аб сучасных метадах, аб тым, як укараняюцца навейшыя тэхналогіі для выяўлення і своечасовага лячэння захворванняў пацыентаў.