Дзень сямейнага выхавання

22.04.2023
22 красавіка шосты школьны дзень быў прысвечаны сямейнаму выхаванню. Для вучняў пачатковай школы прайшла гадзіна разважанняў “Права на сям'ю”. Рабяты гаварылі аб тым, што кожнае дзіця мае права на сям'ю, жыць у гэтай сям'і, ведаць абодвух сваіх бацькоў, мець права на іх клопат, сумеснае з імі пражыванне, мець права на клопат і абарону з боку дзяржавы. Аб мастацтве разумець іншых, аб узаемаадносінах пакаленняў, праблеме дзяцей і бацькоў разважалі навучэнцы 8-9 класаў. Школьнікі вучыліся весці дыялог, аргументаваць сваю пазіцыю, знаходзіць кампрамісныя рашэнні праблем, якія абмяркоўваюцца.