Гадзіна зносін “Чарнобыль: лёсы, падзеі. Успомнім герояў”

20.04.2023

20 красавіка ў рамках абласной дэкады грамадска – патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць …” у рамках праекта “Чарнобыль: праз прызму дзесяцігоддзяў” для вучняў 6-7 класаў прайшла гадзіна зносін “Чарнобыль. Успомнім герояў”. Школьнікі гаварылі аб чарнобыльскай трагедыі, значнасці і маштабе катастрофы, аб адзінстве народа СССР ва ўмовах трагедыі, аб лёсах герояў ліквідатараў наступстваў аварыі. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню экалагічных ведаў і выкарыстанню іх у вучэбнай і практычнай дзейнасці, развіццю пазітыўнай актыўнай жыццёвай пазіцыі.