Дзень класнага кіраўніка

19.04.2023

XII педагагічны марафон «Педагог - прафесія мірная і стваральная»

Дзень класнага кіраўніка

19 красавіка ў рамках XII педагагічнага марафону «Педагог - прафесія мірная і стваральная» ў нашай установе адукацыі ў Дзень класнага кіраўніка для навучэнцаў 7-9 класаў прайшла класная гадзіна “Мая прафесія - Настаўнік!” Галоўная мэта мерапрыемства-сфарміраваць у вучняў уяўленне аб прафесіі настаўніка і павысіць яе прэстыж. Школьнікі гаварылі аб прафесіі настаўніка, як аб творчай, інтэлектуальнай, запатрабаванай, адной з найважнейшых для грамадства і дзяржавы.