Дзень працоўнага выхавання і прафарыентацыі

15.04.2023

15 красавіка шосты школьны дзень у школе быў прысвечаны працоўнаму выхаванню і прафарыентацыі. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у PR – акцыі «Чысты школьны двор». Галоўная мэта акцыі - зрабіць чыстым, прыгожым і ўтульным школьны двор і яго тэрыторыю. З выдатным настроем рабяты прыклалі намаганні для таго, каб тэрыторыя вакол школы стала яшчэ чысцейшай.

Для навучэнцаў 8-9 класаў была арганізавана віртуальная экскурсія «Твая прафесійная адукацыя». Школьнікі прагледзелі і абмеркавалі відэаролікі ўстаноў адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў рознага адукацыйнага ўзроўню (установы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі). Напрыканцы мерапрыемства ў гульнявой форме вызначылі накірункі іх далейшай прафесійнай дзейнасці.