Дзень касманаўтыкі

12.04.2023

Дзень касманаўтыкі — памятная дата, якая адзначаецца 12 красавіка, усталяваная ў азнаменаванне першага палёту чалавека ў космас. У гэты дзень у нашай установе адукацыі прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны. Вучні гаварылі аб лепшых дасягненнях ў касмічнай галіне Беларусі, аб першых беларускіх касманаўтах, аб асваенні космасу ў сучасны момант.