Дзень здаровага ладу жыцця

08.04.2023

8 красавіка шосты школьны дзень быў прысвечаны здароваму ладу жыцця, а праведзеныя мерапрыемствы прайшлі ў рамках PR - акцыі «CYBERбяспека». Навучэнцы пачатковай школы гаварылі аб бяспечным інтэрнэце для дзяцей. Для школьнікаў прайшла квэст-гульня “Бяспечны інтэрнэт”. Дзеці “знішчалі злосны вірус”, знаходзілі “засакрэчаныя тэрміны”, адгадвалі рэбусы, прыдумлялі знак бяспечнага інтэрнэту.

Навучэнцы 9 класа зрабілі вэб-агляд некаторых сайтаў, разгледзелі найбольш часта сустракаемыя пагрозы пры рабоце ў інтэрнэт-сетцы. Рабяты яшчэ раз пацвердзілі меркаванне аб тым, што інтэрнэт можа быць выдатным і карысным сродкам для навучання, адпачынку або зносін з сябрамі, але як і рэальны свет - сетка таксама можа быць небяспечная.