Наведванне святочнага богаслужэння ў царкве святых апосталаў Пятра і Паўла аг. Галынка

07.04.2023

7 красавіка ў рамках духоўна-маральнага выхавання навучэнцы школы наведалі святочнае богаслужэнне ў царкве святых апосталаў Пятра і Паўла аг. Галынка ў гонар аднаго з галоўных свят у праваслаўным календары - Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы. Іерэй Віталь Ільіч Апончык расказаў дзецям пра значэнне свята, яго традыцыі, пажадаў усім дапамогі Божай у працы і вучобе, новых ідэй і іх рэалізацыі, заклікаў усіх жыць у міры, любіць сваю Радзіму.