Экскурсія ў Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь»

07.04.2023

7 красавіка ў рамках Года міру і стварэння навучэнцы школы наведалі з экскурсіяй Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Падчас экскурсіі школьнікі яшчэ раз пераканаліся ў тым, што трагедыя Хатыні і тысяч вёсак і гарадоў з такім жа лёсам - няўцешны боль у сэрцах беларусаў і ўсіх савецкіх людзей, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Хатынь - не проста мемарыял. Хатынь прымушае нас памятаць, што самае дарагое на Зямлі – мір.