Адзіны урок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

03.04.2023

Сёння навучэнцы 1-3,5-9 класаў школы прынялі ўдзел у Адзіным уроку, прысвечаным Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Дзеці гаварылі пра тое, што Дзень яднання Беларусі і Расіі - знамянальнае свята, бо сімвалізуе блізкасць брацкіх народаў не толькі на культурным, але і на гістарычным узроўні. Увага школьнікаў была акцэнтавана на тым, што гэты дзень - памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і рускіх, і ў той жа час ён скіраваны ў будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць свае брацкія сувязі.