Спартландыя «Адзін за ўсіх - усё за аднаго»

01.04.2023

З мэтай умацавання здароўя навучэнцаў, фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця, развіцця сілы і спрыту 1 красавіка 2023 года ў рамках праекта “Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы 5-6 класаў прынялі ўдзел у спартландыі «Адзін за ўсіх - усё за аднаго». Каманды навучэнцаў спаборнічалі ў конкурсах і эстафетах на спрыт, трапнасць, хуткасць, кемлівасць. Кожны ўдзельнік каманды стараўся выкласціся на ўсе 100, імкнуўся быць больш хуткім, спрытнейшым, чым яго сапернік. Усе ўдзельнікі спартландыі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.