Забаўляльная праграма “Пакаленне NEXT”

25.03.2023

25 сакавіка навучэнцы школы выдатна правялі час і адпачылі, удзельнічаючы ў забаўляльнай праграме “Пакаленне NEXT”. Гэта мерапрыемства стала выдатным стартам вясновых канікул. Вясёлыя конкурсы і танцавальная праграма падарылі дзецям добры настрой і незабыўныя эмоцыі.