Спартыўны дыялог «Тут кожны першы»

25.03.2023

25 сакавіка ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўным дыялогу «Тут кожны першы». Мэта мерапрыемства: матывацыя да здаровага ладу жыцця, павышэнне рухальнай актыўнасці дзяцей, развіццё спрыту, хуткасці, трапнасці. Кожны з удзельнікаў імкнуўся быць першым, рабяты паказалі сябе сапраўднай згуртаванай і дружнай камандай, спаборнічаючы ў самых розных конкурсах.