Дзень сямейнага выхавання

25.03.2023

25 сакавіка шосты школьны дзень у школе быў прысвечаны сямейнаму выхаванню. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у ролевай гульні «Сямейны буквар». Асноўная мэта мерапрыемства - выхаванне пачуцця павагі і любові да родных і блізкіх. Рабяты гаварылі аб тым, што сям'я - самае галоўнае ў жыцці для кожнага чалавека. Сям'я - гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бярэм прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. Класны кіраўнік звярнула ўвагу хлапчукоў і дзяўчынак на тое, што ў слове «сям'я» шмат павучальных загадак і адкрыццяў. Яго можна падзяліць на «СЕМ» і «Я», на тое, што ў сям'і ва ўсёй сіле павінен дзейнічаць прынцып - адзін за ўсіх і ўсё за аднаго.

Тэму гвалту ў сям'і і як яго пазбегнуць, праблему хатняга гвалту ў нашым грамадстве, пакаранні і заахвочванні ў сем'ях абмяркоўвалі навучэнцы 6-9 класаў. Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі правіламі, як стварыць дома асяроддзе, якое характарызуецца цяплом, станоўчай цікавасцю і ўдзелам дарослых членаў сям'і да дзяцей, як неабходна клапаціцца аб малодшых, аб пажылых людзях, аб хворых і нямоглых. У канцы мерапрыемства класны кіраўнік Сёмуха А.М. падкрэсліла, што сям'я - адна з найвялікшых каштоўнасцяў, створаных чалавецтвам за ўсю гісторыю існавання, таму ў сям'і ўсе павінны паважаць адзін аднаго і быць уважлівымі да думак і пачуццяў іншых.