Тыдзень птушак

24.03.2023

У дашкольнай групе прайшоў тыдзень птушак. Дашкольнікі навучыліся распазнаваць і называць птушкі, вызначаць у працэсе назіранняў патрэбнасці ў святле, ежы, вадзе, цяпле, жыллі; групаваць  па розных прыметах:  дзікая і свойская; дарослыя і дзіцяняты; насельнікі лесу, парку, сквера, саду, агарода; пералётныя і зімуючыя; параўноўваць характэрныя праяўленні  вясной – птушак становіцца больш, яны спяваюць, будуюць гнёзды, выводзяць птушанят.

         Тым часам к іх прылёту выхаванцы падрыхтавалі утульныя шпакоўні, вывучылі заклічкі, пазнаёміліся з апавяданнем Цёткі “Ліса і Чапля”, пераказалі беларускую народную казку “Сава і дзяцел”, разгледзелі рэпрадукцыю карціны А. К. Саўрасава “Грачи прилетели”.