Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню III чвэрці

24.03.2023

Сёння ў нашай установе адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка, на якой былі падведзены вынікі работы ўстановы адукацыі за трэцюю чвэрць. Лепшым навучэнцам, актывістам грамадскага жыцця, пераможцам творчых і інтэлектуальных конкурсаў былі аб'яўлены падзякі. Навучэнцу 8 класа, Хітрову Аляксею, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, уручана падарункавае выданне «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь».