Агульнашкольны бацькоўскі сход

17.03.2023

 “Аб прафілактычных мерапрыемствах па палавой недатыкальнасці непаўналетніх”

17 сакавіка ў нашай установе адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход “Аб прафілактычных мерапрыемствах па палавой недатыкальнасці непаўналетніх”. Былі абмяркаваны пытанні правіл бяспечных паводзін непаўналетніх з незнаёмцамі, мерапрыемствы па прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх. Законным прадстаўнікам дадзены парады, як зразумець, што дзіця ці падлетак падвяргаўся сэксуальнаму гвалту, што неабходна рабіць, каб не здарылася бяды.