Тыдзень фінансавай граматнасці

22.03.2023

Фінансавая граматнасць неабходна кожнаму. Гэта навыкі кіравання асабістымі фінансамі, прыняцце ўзважаных рашэнняў пры выкарыстанні банкаўскіх прадуктаў і паслуг, інвесціравання зберажэнняў, планавання пенсіённага забеспячэння. Фінансавая граматнасць, выкананне правіл лічбавай бяспекі дазваляюць не стаць ахвярай махляроў у галіне фінансаў.

У рамках Тыдня фінансавай граматнасці для навучэнцаў 5-7 класаў прайшла класная гадзіна «Кіраванне асабістымі фінансамі». Мэтай мерапрыемства было разуменне таго, што за свой фінансавы дабрабыт адказвае сам чалавек. У гутарцы рабяты выказвалі меркаванні аб зберажэнні грашовых сродкаў і разумным планаванні сваіх выдаткаў.

Навучэнцы пачатковай школы прагледзелі мультфільм «Азбука фінансавай граматнасці» і даведаліся аб правільным планаванні бюджэту, розных фінансавых паняццях. У ходзе абмеркавання мультфільма, класны кіраўнік Шэйка С.М. прапанавала школьнікам згуляць у ролевую гульню «Як правільна выдаткаваць кішэнныя грошы?»