Адзіны ўрок «Аб чым звоняць званы Хатыні»

22.03.2023

22 сакавіка 2023 года для навучэнцаў I-IX класаў прайшоў адзіны ўрок «Аб чым звоняць званы Хатыні», прысвечаны 80-гадавіне трагедыі ў Хатыні.

Навучэнцы гаварылі аб тым, што гістарычная памяць з'яўляецца адным з важных дасягненняў цывілізацыі і пакуль мы памятаем мінулае, наша грамадства зможа развівацца і ўдасканальвацца. Трагедыя Хатыні і тысяч сёл і гарадоў з такім жа лёсам - няўцешны боль у сэрцах беларусаў і ўсіх савецкіх людзей, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Хатынь - не проста мемарыял. Хатынь прымушае нас памятаць, што самае дарагое на Зямлі – мір.