Гадзіна здароўя “Энергія руху”

18.03.2023

18 сакавіка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна” для навучэнцаў школы прайшла гадзіна здароўя “Энергія руху”. Рух і здароўе звязаны паміж сабой, таму для ўмацавання свайго здароўя неабходна весці актыўны лад жыцця, рабіць зарадку, хадзіць, бегаць, рухацца. У гэтым і пераканаліся рабяты, выконваючы самыя разнастайныя практыкаванні, а вясновае цудоўнае надвор'е і свежае паветра толькі спрыялі гэтаму.