Дзень прафесійнай арыентацыі

18.03.2023

18 сакавіка шосты школьны дзень быў прысвечаны прафесійнай арыентацыі. Навучэнцы 1-3класаў адправіліся на экскурсію ў Галынкаўскае лясніцтва ДЛГУ «Клецкі лясгас». Памочнік ляснічага Сандрозд І.І. правёў аглядную экскурсію, расказаў аб гісторыі стварэння лясніцтва, аб напрамках лесагаспадарчай дзейнасці ўстановы. Дзеці даведаліся аб асноўных лесаўтваральных пародах, якія растуць на тэрыторыі лясніцтва, аб лесааднаўленні і лесаразвядзенні, аб абароне лесу ў пажаранебяспечныя перыяды, зрабілі на памяць выдатныя фатаграфіі.

Навучэнцы 8-9 класаў даведаліся аб рабоце супрацоўнікаў Галынкаўскага сельвыканкама і РВПС «Белпошта». Кіраўнік спраў сельвыканкама Шылко М.І. расказала аб асноўных функцыях гэтага органа дзяржаўнай улады: выкананне натарыяльных дзеянняў і дзеянняў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, ажыццяўленне рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання, вядзенне пагаспадарчых кніг, улік асабістых падсобных гаспадарак.

Загадчык РВПС «Белпошта» аг.Галынка Шэйка М.А. пазнаёміла навучэнцаў у паштовымі, кур'ерскімі, фінансавымі, банкаўскімі, страхавымі паслугамі, якія аказвае паштовае аддзяленне грамадзянам. Марыя Андрэеўна адзначыла, што сёння РВПС «Белпошта» - гэта ўніверсальны правайдэр шырокага спектра паслуг, камунікатар дзяржавы, бізнесу і насельніцтва.