15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2023

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сёння ў нашай установе адукацыі прайшлі тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя аднаму з галоўных дзяржаўных свят. Вучні гаварылі аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь як аб Асноўным законе краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Класныя кіраўнікі нагадалі рабятам, што Канстытуцыя вызначае дзяржаўны лад, устанаўлівае прынцыпы выбарчай сістэмы, рэгулюе ўтварэнне органаў улады, замацоўвае правы і абавязкі грамадзян, а вышэйшай каштоўнасцю Канстытуцыя аб’яўляе чалавека, яго жыццё.

У рамках усебеларускай акцыі “Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь” вучню 8 класа Хітрову Данілу было ўручана падарункавае выданне «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».