Турнір па піянерболе «Мяч над сеткай»

11.03.2023

11 сакавіка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна» у школе прайшоў турнір па піянерболе «Мяч над сеткай». Піянербол - выдатная камандная гульня, якая дапамагае прывіць сучасным школьнікам любоў да спорту, развіць камандны дух, прадэманстраваць важнасць каманднай працы. Гэты від спорту вельмі папулярны ў нашай навучальнай установе, таму навучэнцы пачатковай школы актыўна ўдзельнічалі ў гульні, паказаўшы свае лепшыя спартыўныя навыкі.