Дзень здаровага ладу жыцця

11.03.2023

11 сакавіка шосты школьны дзень у школе быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у віктарыне-тэсце «Пытанні і адказы аб здароўі». Школьнікі замацавалі веды аб здаровым ладзе жыцця, даведаліся шмат новага пра сябе, пра свой арганізм, пра тое, як правільна харчавацца, клапаціцца пра сваё здароўе, каб не хварэць і расці здаровымі.

Для навучэнцаў 6-7 класаў прайшоў інтэрактыўны занятак «Казка або быль аб наркотыках». Галоўная мэта мерапрыемства - фарміраванне ў вучняў негатыўнага стаўлення да ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў праз выхаванне матывацыі здаровага ладу жыцця.