Конкурс «А – ну, дзяўчынкі!”

07.03.2023

З першым сонцам і цяплом да нас прыходзіць 8 Сакавіка - цудоўнае свята радасці і надзеі. Напярэдадні Міжнароднага дня жанчын ў нашай установе адукацыі для ўсіх дзяўчынак была арганізавана цікавая конкурсная праграма. Вядучыя ўспомнілі гісторыю свята, хлопчыкі павіншвалі сваіх аднакласніц і класных кіраўнікоў, а дзяўчынкі прынялі ўдзел у самых разнастайных конкурсах і паказалі сябе, якія яны гаспадыні, сапраўдныя ледзі, будучыя матулі. Усе ўдзельнікі атрымалі масу станоўчых эмоцый і цудоўны настрой.