Спартыўны батл «Дружба пачынаецца са спорту»

04.03.2023

4 сакавіка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна» для навучэнцаў школы прайшоў спартыўны батл «Дружба пачынаецца са спорту», накіраваны на папулярызацыю ЗЛЖ і згуртаванню калектыву. Усе ўдзельнікі каманд паказалі свой спрыт, сілу, хуткасць. А галоўнае - атрымалі зарад бадзёрасці. Заняткі спортам на свежым паветры, умацаванне здароўя, развіццё сілы і вынослівасці - і ёсць далучэнне да фізічнай культуры як аднаго з элементаў агульнанацыянальнай культуры.