Раённы конкурс тэатральнай творчасці “У тон адзін з зямлёю я пяю"

02.03.2023

2 сакавіка на сцэне нашай установы адукацыі адбыўся занальны этап раённага конкурса тэатральнай творчасці “У тон адзін з зямлёю я пяю”. Свае тэатральныя пастаноўкі прадставілі творчыя калектывы Галынкаўскай, Азярэчанскай, Сіняўскай, Тучанскай і Кухчыцкай сярэдніх школ.

        Спектакль нашай установы адукацыі “Бессмертная память лет …” прымусіў задумацца кожнага гледача пра лёс М.Мароза і многіх іншых, якія загінулі ад нямецкіх снарадаў у пасляваенны час. Тэма вайны гучала і ў пастаноўцы тэатральнага калектыву «Муза» (ДУА «Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна») паводле аповесці Б.Васільева «А зоры тут ціхія…». Маладыя акцёры пражылі жыццё герояў на сцэне, для якіх першы бой робіцца апошнім. Многія рэплікі са спектакля тэатральнага калектыву “БіР” (ДУА “Азярэчанская сярэдняя школа Клецкага раёна”) паводле твора У.Караткевіча “Паром на бурнай рацы” прымушаюць разважаць, перажываць за лёс кожнага героя. Свой сцэнічны варыянт паэмы «Новая зямля» Я. Коласа стварылі і ўвасобілі на сцэне акцёры тэатральнага калектыву «Нашчадкі» ДУА «Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна». П'есу пра людскую дабрыню В.Ткачова «Імяніны на траіх» прадставілі вучні з тэатральнага калектыву «Натхненне» Сіняўскай сярэдняй школы.

   Па выніках конкурсу дыпломам І ступені ўзнагароджаны тэатральны калектыў "БіР" Азярэчанскай сярэдняй школы; дыпломам ІІ ступені – «Нашчадкі» Тучанскай сярэдняй школы; дыпломам ІІІ ступені – «Муза» Кухчыцкай сярэдняй школы, «Вытокі Галынкаўскай сярэдняй школы, «Натхненне» Сіняўскай сярэдняй школы.