Свята “Масленіца”

24.02.2023

Масленіца- яркае маляўнічае свята, якое радуе і дзяцей, і дарослых. Гульні, песні, танцы, вясёлы смех і шум - галоўныя яго прыкметы. Дакрануцца да традыцый продкаў і стаць героем народных забаў сабраліся навучэнцы і педагогі нашай школы. Няхай надвор’е крыху і сапсавала настрой, але мноства прызоў, забаў, пачастункаў, вясёлых конкурсаў - усё гэта дазволіла правесці свята Масленіцы актыўна і весела.