Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

22.02.2023

Сёння актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» нашай школы павіншавалі воінаў - інтэрнацыяналістаў Шостака С.А. і Куніцкага А.В. з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Вучні падзякавалі за мірнае неба над галавой і пажадалі Сяргею Антонавічу і Аляксандру Васільевічу моцнага здароўя, бадзёрасці духу, прафесійных поспехаў, выдатнага настрою.