ШАГ для навучэнцаў VIII – IX класаў па тэме «Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні»

23.02.2023

23 лютага 2023 г. у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў VIII – IX класаў прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме «Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні» (забеспячэнне энергабяспекі краіны)».

Госцем мерапрыемства стаў старшыня Галынкаўскага сельвыканкама Філіпчанка А.У.

У пачатку мерапрыемства навучэнцы павіншавалі прысутнага госця Аляксандра Уладзіміравіча з Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, адзначыўшы, што свята непасрэдна звязана з тэмай інфармацыйнай гадзіны, таму што прамысловую бяспеку нашай краіны забяспечваюць у тым ліку ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У ШАГ 1 адказны за выхаваўчую работу Карпіевіч А.Ю. пазнаёміла навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: «Беларусь: энергетыка сучаснасці і будучыні»; «Энергазберажэнне для ўсіх і для кожнага».

У ШАГ 2 прысутныя гаварылі аб энергарэсурсах, якія мае наша краіна, аб энергетычнай сістэме Беларусі як стабільна працуючым тэхналагічным комплексе, які забяспечвае надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне энергіяй.

Госць мерапрыемства расказаў аб аднаўляльных крыніцах энергіі, якія з'яўляюцца перспектыўнымі для выкарыстання на тэрыторыі Беларусі, звярнуў увагу на ўплыў сучаснай энергасістэмы на экалагічную сітуацыю ў краіне.

У блоку «Энергазберажэнне для ўсіх і для кожнага» размова ішла аб эфектыўным выкарыстанне энергіі, аб паспяховых практыках вырашэння экалагічнай праблемы.

У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя зрабілі выснову аб актуальнасці і важнасці тэмы размовы, абмеркавалі ўдзел вучняў у праектнай, даследчай і іншай дзейнасці па энергазберажэнні.