Дзень прафесійнай арыентацыі

18.02.2023

18 лютага шосты школьны дзень у школе быў прысвечаны прафесійнай арыентацыі. Навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульні - падарожжы «У свеце прафесій». Рабяты гаварылі аб разнастайных прафесіях, аб тым, што кожны чалавек павінен працаваць, бо без працы нельга пражыць, выбраць сабе справу па душы. Класны кіраўнік Шостак П.С. падводзячы вынік мерапрыемства, звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што пытанне выбару прафесіі за адзін занятак, за адзін дзень не вырашыць, а зараз у хлопчыкаў і дзяўчынак ёсць галоўная праца - вучоба і атрыманне добрых ведаў.

Навучэнцы 7-8 класаў здзейснілі віртуальную экскурсію па ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі. З дапамогай YouTube канала “Твая прафесійная адукацыя” рабяты пазнаёміліся з установамі прафесійнай адукацыі і прадпрыемствамі Беларусі, паслухалі інтэрв'ю экспертаў.

Навучэнцы 9 класа прынялі ўдзел у раённым прафарыентацыйным мерапрыемстве «Мая прафесійная будучыня».