Спартыўныя спаборніцтвы «Чэмпіёны зімы»

18.02.2023

18 лютага ў межах акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах «Чэмпіёны зімы». Хаця на вуліцы надвор’е зусім не зімовае, але рабяты выдатна правялі час на свежым паветры, удзельнічаючы ў розных конкурсах. Асноўная мэта мерапрыемства - прапаганда здаровага ладу жыцця, умацаванне здароўя дзяцей.