Ваенна –патрыятычная гульня «Сокалы»

17.02.2023

17 лютага - важная падзея ў гісторыі партызанскага руху Беларусі. У гэты дзень у 1943 годзе трынаццаць байцоў спецатрада «Сокалы» пад кіраўніцтвам К.П.Арлоўскага знішчылі высокапастаўленых фашыстаў, якія прыбылі на паляванне ў Машукоўскі лес. Навучэнцы нашай установы адукацыі і Азярэчанскай сярэдняй школы Клецкага раёна ў гэты дзень сабраліся ва ўрочышчы Раскоп, каб адзначыць 80- ю гадавіну слаўнага бою і прыняць удзел у ваенна-патрыятычнай гульні «Зімовая аперацыя «Сокалы». На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: ваенны камісар Клецкага раёна падпалкоўнік Пігулеўскі Ю. А., камандзір расійскай в/ч 03522 Гарбачоў Р.В., падпалкоўнік Яфімаў А.І.

Пасля ўрачыстага мітынгу і ўскладання вянкоў, удзельнікі гульні выконвалі заданні на «станцыях»: «Разведчыкі», «Радзісты», «Сувязныя», «Снайперы», «Саперы», «Медсёстры» і «Кухары», адказвалі на пытанні гістарычнай віктарыны. У канцы мерапрыемства ўсіх удзельнікаў чакалі смачная салдацкая каша і гарачая гарбата, а таксама магчымасць пагутарыць з таварышамі.