Дзень памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў

15.02.2023

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Адна з журботных памятных дат у гісторыі нашага народа. Гэта дзень памяці ўсіх загінуўшых, глыбокай удзячнасці тым, хто сумленна і мужна выконваў свой воінскі і грамадзянскі абавязак у Афганістане і іншых краінах.

У гэты дзень 34 гады таму апошні савецкі салдат перайшоў мост памежнай ракі Амудар'я пад Тэрмезам. Дарогамі Афганістана прайшло каля 30 тысяч беларусаў, 771 – не вярнуўся, больш за паўтары тысячы атрымалі раненні і калецтвы, многія засталіся інвалідамі.

Сёння ў нашай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Вучні гаварылі аб тым, што прыклады асабістай мужнасці падчас афганскай вайны, якія назаўжды засталіся ў нашай гісторыі, нельга зацьміць. Ні палітычнымі, ні эканамічнымі праблемамі. Спробы такія былі і будуць, але ніхто не скажа, што нашы землякі адмовіліся ад прысягі Радзіме, што на іх немагчыма спадзявацца ў складанай сітуацыі. Гэта сапраўдныя героі вайны, памяці якіх прысвечана была мінута маўчання.