Прафілактычная гутарка з  інспектарам ІСН «Закон для нас. Закон унутры нас»

15.02.2023

15 лютага ў рамках акцыі “Сябруем с Законам!” у нашай установе адукацыі прайшла прафілактычная гутарка з  інспектарам ІСН Сямёнавым Р.В. Раман Віктаравіч растлумачыў патрабаванні крымінальнага і адміністрацыйнага заканадаўства, падняў тэму згубнага ўплыву алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва і наркатычных рэчываў на арганізм чалавека. У ходзе гутаркі была нагадана адказнасць за незаконны зварот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Асаблівая ўвага была нададзена пытанню злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды. Падлеткі задавалі пытанні, на якія змаглі атрымаць кампетэнтныя адказы.