Спартыўна - забаўляльны калейдаскоп "Зімовы БУМ"

11.02.2023

11 лютага ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўна - забаўляльным калейдаскопе «Зімовы БУМ». Асноўная мэта мерапрыемства - прапаганда здаровага ладу жыцця, умацаванне здароўя дзяцей, далучэнне іх да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай з дапамогай актыўнага ўдзелу ў конкурсна - гульнявой праграме. Заданні былі цікавыя, актыўныя, таму кожны змог паказаць, які ён спрытны і хуткі.